Мірскі замак
Замкавы комплекс “Мір” XVI-XX ст. у г.п. Мір – помнік гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння і сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Мірскі замак, пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя, перажыў цэлы шэраг гістарычных эпох, насычаных палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі падзеямі і з’яўляецца не толькі выдатным прыкладам замкавага дойлідства Беларусі XVI - XX стст., але і знакавым сімвалам нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.